Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Игровое фольк-шоу «Кабеты-Шоу»

О нас

Каго здзівіш сучаснымі вясельнымі праграмамі і конкурсамі? Іншая справа – каларытныя беларускія песні, гульні, танцы ды варожбы. “Кабеты шоу” – фолк-праект, заснаваны на нацыянальных беларускіх традыцыях у сучаснай апрацоўцы. Арыгінальна, стылёва і з аўтэнтычнымі элементамі – “Кабеты шоу” дапамогуць вам зладзіць любое свята: ад карпаратыва і вяселля да Каляд, Масленіцы альбо Купалля.

Як гэта будзе?


Канцэпт. Сустракаюць гасцей і “кіруюць парадам” Натуся і Ларуся – абедзьве ў індустрыі святаў болей за 15 гадоў. Яны і заснавалі праект “Кабеты шоу” у 2016 годзе.
Файную праграму падрыхтуюць пад любы івэнт: вяселле, карпаратыў, народнае свята – Каляды, Масленіца, Купалле. Прычым замовіць можна хоць паўгадзіны, хоць цэлы дзень плюс арганізацыю свята цалкам. Напрыклад, калі хочаце вяселле ў каларытным беларускім стылі – то звяртайцеся да “Кабет”.

Праграма падзяляецца на ўмоўныя блокі – сустрэча гасцей, гульні, танцы, варожбы. Галоўнае – да кожнай новай забавы абавязкова далучаюцца госці. І чым іх болей, тым весялей ідзе справа.

Сустрэча гасцей. Кабеты ў нацыянальных касцюмах, з прыказкамі, прымаўкамі ды спевамі, з хлебам-соллюа калі хочаце, дык і з салам ды з самагонкаю) сустрэнуць гасцей і адразу падымуць усім настрой.

Танцы. Як на свяце ды не танчыць? Кабеты зладзяць сапраўдны майстар-клас па беларускіх народных танцах: «Кракавяк», «Кiрмаш», «Юрачка», «Ойра», а яшчэ круты флэшмоб пад знакамітую “Касіў Ясь канюшыну”. Пры тым, што самі танцы традыцыйныя, музыку для іх апрацоўвалі па-сучаснаму, таму спадабаецца і самым маладзенькім.

Гульні. Багацейшыя беларускія гульнявыя традыцыі зараз напаўзабытыя, але дзякуючы “Кабетам” на сучасным модным івэнце альбо свяце ёсць шанец з імі пазнаёміцца. Вы зможаце пагуляць у «Падушачку», якая дазваляе абраць пару для пацалунка; «Вiшаньку» на самага спрытнага хлопца, гульню-карагод «Явар» і «Дрэбскую Рулетку». А таксама “Пераабуць цешчу ў чобаты”.

Варожбы. Яны былі ўцехаю i забаваю нашых дзядоў i прадзедаў. І страшнавата, і надзвычай цікава, ды і весела паспрабаваць зазірнуць у будучыню. Тым болей, што кожны такі абрад – сапраўднае відовішча. Кабеты запусцяць для гасцей Кола Лёсу, дзе кожны знак прадказвае і тлумачыць будучыню, паварожаць на «Саламяных Слупках» і запросяць у «Чатыры Куты».

Антураж. Гэта і фотазона у беларускiм стылi, і дэкор лакацыі якравымі рушнікамі, лялькамі-абярэгамі, снапкамі збожжа, саламянымі вырабамі, глінянымі жбанкамі. А шчэ вазок з пачастункамі і традыцыйнымі прысмакамі кшталту жытняй гарэлкі ды сала.

Вяселле з “Кабеты Шоу”


Ведае ўвесь белы свет,
Што вяселле без Кабет,
Без традыцый i абрадаў,
Песень, скокаў и парадаў
Гэта не вяселле...Так...
А звычайны кавардак!
Трэба цешчу забаўляць
у чаравiчкi абуваць.
Каб вясёлая скакала
Ды на зяця не злавала!
Маладыя каб жылi,
Ды ў контрах не былi,
Трэба маладых удвух
Пасадзiць на наш кажух!
Будуць грошы, будуць дзецi
Найшчаслiвейшыя ў свеце!
А пасля флэш-моб затанчыць
Увесь народ!
А гэта значыць
Тут настрой - вясела хата!
Дзе Кабеты - там i свята!

НАПИШИТЕ ОТЗЫВ
Рекомендую
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы